Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам (пераклад Пятра Бітэля)
Пра кнігу: Адама Міцкевіча прынята называць польскім паэтам, але героі амаль усіх яго самых вядомых твораў жывуць у ягонай роднай Літве-Беларусі. І не проста жывуць, а мараць пра свабоду Бацькаўшчыны, кахаюць, палююць, ладзяць гасцінныя бяседы і ваююць за справядлівасць.
Наваградская шляхта паказвае сваю вальналюбнасць, імкненне не скарацца любым акупантам, але адначасна яна ўражвае наіўнасцю і… чыста беларускай хітраватасцю. А сцэна адчайнай бітвы нашай шляхты з рэгулярным расійскім войскам, у складзе якога таксама ёсць беларусы, — адна з самых запамінальных сцэн у літаратуры ХІХ стагоддзя.
Гэты пераклад «Пана Тадэвуша» на беларускую мову рабіўся паўпадпольна, у сталінскім ГУЛАГу. Яго аўтар — беларускі святар, педагог і паэт Пятро Бітэль.
-
Аўтар
Міцкевіч Адам -
Фармат выдання
120Х185 -
Колькасць старонак
384 -
Год выдання
2025 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
350
22.00 Руб