Паляванне на музу
Пра кнігу: У сваёй новай кнізе Людміла Андзілеўка прапануе чытачу задумацца пра духоўны свет чалавека, яго развіццё ў варунках сучаснага соцыуму, шукае шляхі самаўсведамлення. Проза Людмілы Андзілеўкі сведчыць аб тым, што не заўсёды будзе справядлівым падзяляць літаратуру на мужчынскую і жаночую: аўтар адрозніваецца схільнасцю да глыбокіх разваг, аналізу і сінтэзу стасункаў між людзьмі, у самых простых паўсядзённых абставінах, напамінае не забывацца аб высокай каштоўнасці такой звычайнай з'явы, як чалавечае жыццё. Аўтар прыцягвае ўвагу чытача да самых высокіх вытокаў духоўнасці, любові і дабрыні - да веры.
-
Аўтар
Людміла Андзілеўка -
Фармат выдання
145Х200 -
Колькасць старонак
168 -
Год выдання
2015 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Кнігазбор -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
210
12.00 Руб