Палескiя рабiнзоны (мяккі пераплёт)
Пра кнігу: Новае выданне аднаго з самых вядомых і любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. У кнігу ўвайшло больш за 90 ілюстрацый вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч.
«Палескія рабінзоны» — аповесць пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безнадзейных сітуацыях. Двое сяброў-падлеткаў цярпяць «караблекрушэнне» падчас разводдзя Прыпяці і больш за месяц шукаюць спосабы выжыць на востраве і вярнуцца дадому, а заадно знаёмяцца з прыродай Палесся і вымушаны ўступіць у барацьбу з кантрабандыстамі.
Кніга будзе цікавай дзецям ад 8–10 гадоў і, безумоўна, дарослым (тым, якія ў дзяцінстве вельмі любілі гэтую кнігу, а таксама тым, якія пакуль яе не чыталі).
Пра аўтара:
Янка Маўр (1883–1971) — славуты беларускі дзіцячы пісьменнік, пачынальнік прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры. У сваіх творах ён вельмі дакладна і маляўніча апісваў далёкія экзатычныя краіны, але ніколі там не быў. Пісьменнік чэрпаў веды са шматлікіх энцыклапедый і навуковых часопісаў, якія збіраў у сваёй на дзіва багатай бібліятэцы.
Пра ілюстратара:
Лізавета Лянкевіч — беларуская мастачка, графік. За ілюстрацыі і афармленне кнігі Рыгора Барадуліна «Азбука» ў 2018 годзе атрымала прэмію Цёткі. «У дзяцінстве мы ўсёй сям’ёй хадзілі ў паходы і падоўгу жылі на прыродзе, таму праца над "Палескімі рабінзонамі" вярнула мяне ў тыя часы. Гэтыя цёплыя ўспаміны дазволілі мне лепш прасякнуцца духам прыгодаў і стварыць ілюстрацыі, якія дапамогуць вам разам з героямі павандраваць па таемных кутках Палесся».
Мяккі пераплёт з клапанамі.
-
Аўтар
Янка Маўр -
Фармат выдання
170Х215 -
Колькасць старонак
344 -
Год выдання
2022 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
500