Ніхто дабром не дасць збаўлення...

Пра кнігу: "Ніхто дабром не дасць збаўлення" - трэцяя кніга з "Менскай трылогіі" Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Мы працягваем сачыць за лёсамі ўжо знаёмых нам герояў - менскіх зладзеяў Аліка Барана, Яся Нацэвіча і Філіпа Лысага. У апошнім рамане трылогіі апісваюцца падзеі 1919 года, калі з Менска сышлі германскія войскі і сталі гаспадарыць бальшавіцкія камісары. Якія змены наступілі для фраераў і блатных? Што прынеслі з сабою новыя ўлады? І чым тады выславілася Камароўка? "Ніхто дабром не дасць збаўлення" - кніга, у якой пульсуе жыццё і віруюць жарсці. Аўтар захапляльна распавядае пра таямнічы і закрыты свет ліхадзеяў, поўны прыгодаў і авантур, небяспекі, вясёлых і трагічных неспадзяванак, а таксама моцных пачуццяў ды шчырага кахання.

Пераклад з польскай Віктара Шукеловіча

  • Аўтар
    Пясецкі Сяргей
  • Фармат выдання
    125Х195
  • Колькасць старонак
    290
  • Год выдання
    2019
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Логвінаў
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    230
12.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Пяты этап
28.00 Руб
Пясецкі Сяргей 2012
Каханак Вялікай Мядзведзіцы
21.00 Руб
Пясецкі Сяргей 2019
Багам ночы роўныя
24.00 Руб
Пясецкі Сяргей 2019
Жыццё раззброенага чалавека
9.90 Руб
Пясецкі Сяргей 2014
Ацэніце сайт, калі ласка!