Мяне там чакаюць. 1 асобнік

Пра кнігу: Што хвалюе маладых дзяўчат? Каханне? Яно, вядома, таксама. А яшчэ сямейныя адносіны, страх смерці, даследаванне чалавечнасці і гуманнасці, праўдзівасць дзіцячых успамінаў і пошук свайго месца ў жыцці. Усё гэта — у творах Ксеніі Зарэцкай.

Фэнтэзійная аповесць «Ворагі» прапаноўвае новы погляд на беларускую міфалогію. Станаўленне багіні смерці Мажаны адбываецца ў свеце жывых і мёртвых. Яна шукае спачуванне ў Небе, справядлівасць на зямлі, а каханне — у Наўі.

Апавяданні «Агонія», «Мяне там чакаюць» і «Маленькі бог» — фэнтэзійныя гісторыі пра каханне, чалавечнасць і маленькія цуды, якія выратоўваюць душы. «Каралева прыгажосці» — некалькі дзён з жыцця старшакласніцы, якая спрабуе знайсці сваю моц і ўнутраны голас, але не ўпэўненая, ці захоча гэты голас нехта пачуць.

16+

  • Аўтар
    Ксенія Зарэцкая
  • Фармат выдання
    130х200
  • Колькасць старонак
    295
  • Год выдання
    2026
  • Пераплёт
    Інтэграваны
  • Выдавецтва
    Мастацкая літаратура
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    350
/public/images/books/RQIrBXKzGU2Yxb65Z1FC.png
31.00 Руб

Нядаўна прагледжаныя

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!