Максім Багдановіч. Поўны збор твораў. У 3-х тамах (карыстаныя)
Пра кнігу: Максім Адамавіч Багдановіч — беларускі паэт, празаік, публіцыст, даследчык, літаратуразнавец, перакладчык, класік беларускай літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Нізка вершаў „Места“ з адзінага прыжыццёвага зборніка паэта „Вянок“ стала першым узорам урбаністычнай лірыкі ў новай беларускай паэзіі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускай культуры.
Вэрсыфікацыйная дзейнасьць Максіма Багдановіча ўзбагаціла беларускую паэзію на такія нязнаныя дагэтуль класічныя ўзоры вершаскладання, як санэт, трыялет, танка і інш. Максім Багдановіч заклаў пачатак беларускай літаратурнай прафэсійнай крытыкі. Гісторыка-літаратурная канцэпцыя Максіма Багдановіча найбольш поўна раскрылася ў яго працах „Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці XVI сталецьця“, „За сто лет“, „Новый период в истории белорусской литературы» и „Белорусское возрождение“. На палажэннях, выказаных у літаратуразнаўчых артыкулах „Глыбы і слаі“ і „За тры гады“ грунтавалася навуковая гісторыя беларускай літаратуры ў будучыні. Максім Багдановіч-крытык выступаў на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, папулярызуючы дасягненні маладой беларускай літаратуры, аналізаваў украінскую паэзію і пытанні гісторыі рускай літаратуры.
Том І. У першы том уключаны вершы, пераклады, чарнавыя накіды, а таксама паэтычныя творы, якія прыпісваюцца Максіму Багдановічу.
Том ІІ. У другі том уключаны празаічныя творы Максіма Багдановіча: апавяданні, пераклады, літаратурна-крытычныя артыкулы, рэцэнзіі, нататкі.
Том ІІІ. У трэці том уключаны публіцыстыка, лісты, летапіс жыцця і творчасці, а таксама празаічныя творы, якія прыпісваюцца Максіму Багдановічу.
Кнігі былі ў карыстанні. Стан захаванасці добры.
-
Аўтар
Багдановіч Максім -
Фармат выдання
130Х175 -
Колькасць старонак
1813 -
Год выдання
1991, 1993, 1995 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Навука і тэхніка -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
1600