Кітайска-беларускі слоўнік (пад заказ, наклад абмежаваны)
Пра кнігу: Кітайска-беларускі слоўнік» — акадэмічнае лексікаграфічнае выданне, якое змяшчае больш за 30 тысяч слоў і фразеалагічных выразаў сучаснай кітайскай мовы з іх адпаведнікамі на беларускай мове. Слоўнік уключае агульнаўжывальную, размоўную, устарэлую лексіку, навуковыя, тэхнічныя, медыцынскія і грамадска-палітычныя тэрміны.
Выданне прызначана для шырокага кола карыстальнікаў: студэнтаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў, спецыялістаў у сферах турызму, навукі і культуры. Слоўнік спрыяе міжкультурнаму ўзаемадзеянню, падтрымцы адукацыі, навуковым даследаванням і развіццю дзелавых сувязяў паміж Беларуссю і Кітаем.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі Інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; уклад.: М. А. Баравік [і інш.].
-
Фармат выдання
210Х290 -
Колькасць старонак
965 -
Год выдання
2026 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Колорград -
Вага г.
2240