Каляндар-слоўнік Родная мова 2027
Пра кнігу: "Родная мова 2027" — каляндар, што гучыць па-беларуску.
365 дзён з роднай мовай. Кожны дзень ты адкрываеш старонку, а там:
• цёплая цытата;
• мудрая прыказка;
• ці слова, што хочацца запомніць.
Гэта штодзённае напамінанне:
• Хто мы.
• Адкуль.
• І што мае значэнне.
⠀
Гэта не проста каляндар. Гэта штодзённы крок насустрач беларускай мове, якая жыве ў табе.
⠀
Ідэальны падарунак сабе, сябрам, бацькам, настаўнікам.
Эстэтычны дызайн.
Улюбёны выбар тых, хто цэніць свае карані.
На старонках календара словы на беларускай мове, іх пераклад на рускую, яскравыя карцінкі, куплеты песень, загадкі, народныя прыкметы, фразеалагізмы, крыжаванкі, рэцэпты беларускіх страваў, цікавыя мясціны, знакамітыя брэнды.
У камплекце магніцік для мацавання ўпадабаных старонак на халадзільнік і стыкерпак.
-
Фармат выдання
90Х180 -
Колькасць старонак
365 -
Год выдання
2026 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Данарыт -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
460