Каханне падчас халеры. Апошні асобнік!

Пра кнігу: Раман знакамітага калумбійскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1982 года Габрыеля Гарсія Маркеса (1927—2014). Упершыню выйшаў з друку ў 1985 годзе.
Прыгажуня Фэрміна Даса адмовілася выйсці замуж за Флярэнтына Арысу, якога кахала. І пабралася шлюбам з іншым. Флярэнтына ж не траціў надзеі некалі падзяліць з каханай шчасце сумеснага жыцця. Праз пяцьдзясят тры гады, сем месяцаў і адзінаццаць дзён яго мара здзейснілася.
«Я ніколі не чытаў такой дзівоснай фінальнай часткі, такой сімфанічнай, упэўненай у сваёй дынаміцы і рытме, што плыве бы рачная лодка, а яе дасведчаны аўтар і штурман смела вядзе нас між небяспечнымі скептыцызмам і спачуваннем, па той самай рацэ, якую ўсе мы ведаем, і без яго навігацыі тут не будзе кахання…» — так узнёсла пра раман «Каханне падчас халеры» адгукнуўся на старонках The New York Times вядомы амерыканскі пісьменнік Томас Пінчан.

Габрыель Гарсія Маркес лічыцца найбольш яркім прадстаўніком «магічнага рэалізму» у сусветнай літаратуры. Самыя вядомыя яго творы — «Палкоўніку ніхто не піша» (1961), «Сто гадоў самоты» (1967), «Восень патрыярха» (1975), «Каханне падчас халеры» (1985). Адзін з найбольш чытаных празаікаў у свеце за апошнія пяцьдзясят гадоў.

Пераклад з іспанскай Карласа Шэрмана

  • Аўтар
    Габрыель Гарсія Маркес
  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    378
  • Год выдання
    2017
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Выдавец ІП А. М. Янушкевіч
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    450
/public/images/books/IN3YcGWn8jDPduw4itLa.jpg
22.00 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Іншыя кнігі аўтара

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!