Гісторыя Беларусі перыяду Старажытнай Русі: курс лекцый

Пра кнігу: У кнізе вядомага беларускага гісторыка С. М. Цемушава разглядаецца шэраг ключавых праблем палітычнай гісторыі Беларусі старажытнарускага перыяду — ад рассялення славян ва Усходняй Еўропе да мангольскага нашэсця і ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар прапануе ўласны погляд на вырашэнне такіх праблем, як вытокі палітычнай адасобленасці Полацкай зямлі, месца і роля ў Старажытнай Русі Тураўскай зямлі і Гарадзенскага княства, абставіны з’яўлення Менскага княства і інш. Значная ўвага нададзена развіццю ўзаемаадносін старажытнарускіх княстваў з заходняй перыферыяй — яцвягамі і літвой.
Кніга прызначана для студэнтаў і выкладчыкаў гістарычных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама для тых, хто цікавіцца сярэднявечнай гісторыяй Беларусі і ў цэлым старажытнарускім перыядам у гісторыі ўсходніх славян — часам, калі ўсходнія славяне складалі адзіную супольнасць.

  • Аўтар
    Сцяпан Цемушаў
  • Фармат выдання
    150Х220
  • Колькасць старонак
    312
  • Год выдання
    2026
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Беларусь
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    500
/public/images/books/xUhqGZpRuIb93MVD180r.jpg
73.00 Руб

Нядаўна прагледжаныя

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!