Гісторыі лісы-кілбасы. Прыгоды ў зачараваным замку
Пра кнігу: Што рабіць, калі трапляеш у цёмны калодзеж? Чаму каменныя тролі любяць смарагды? Чаго баяцца жалязякі? Што забудзешся, калі вып’еш вады з замкавага става?
Ліса-кілбаса, памаранчавая авантурыстка і адарвірог, трапіла ў зачараваны замак і знайшла прыгоды на свой доўгі нос. Гэта казка для бэйбусаў усіх узростаў пра сяброўства і вынаходлівасць, глупства і пакору, майстэрства і адвагу. Казка шматслойная, як замкавыя муры, кожны чытач знойдзе цікавостку на свой густ: хтосьці ацэніць дынамічны аповед пра гарэзлівую ліску, хтосьці – увагу да эмоцый, камусьці адгукнуцца незвычайныя персанажы.
Кіруйцеся следам за лісой-кілбасой у цёмны лаз і не бойцеся – наперадзе святло!
-
Аўтар
Дар`я Мандзік -
Фармат выдання
170Х215 -
Колькасць старонак
136 -
Год выдання
2026 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Папуры -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300
29.00 Руб