Брашура "Набор выцінанак" (Дрэва жыцця)

Пра кнігу: Выцінанка - папулярнае ўпрыгожванне на вокны! У тваіх руках - лекалы, зробленыя ў лепшых беларускіх традыцыях гэтага віду народнага мастацтва. Яно вядзе свой пачатак на Беларусі ад ХVІ стагоддзя, калі маленькія ажурныя выразкі з паперы "кустодзіі" падкладаліся пад сургучовую пячатку дзяржаўных дакументаў Вялікага Княства Літоўскага. Выразкі з паперы былі ўпрыгожваннем шляхецкіх жаночых альбомаў, неад'емнай вясельнай часткай беларускіх габрэяў, дэкорам сялянскага жытла і забаўкай для дзяцей.

Аўтар распрацовак - народны майстар выцінанкі Вольга Palunisa выразала сняжынкі разам з маці ў сваім дзяцінстве і памятае выцінанкі, якія рабіла яшчэ яе бабуля.

Выразанне выцінанак прыцягвае святочны настрой. Рабіць гэта можна сам насам, альбо вялікай кампаніяй - гэта заўжды цікава і захапляльна!

Для кожнай выцінанкі маецца ўнікальны QR-код для відэа-дапамогі па вырабе. Усяго 18 выцінанак.

Беларускае мастацтва выцінанкі мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

  • Фармат выдання
    210х220
  • Колькасць старонак
    10
  • Год выдання
    2021
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Медысонт
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    50
/public/images/books/yMBk3em14PacNo2WhJwv.jpg
7.50 Руб
Няма ў наяўнасці
Гэтую кнігу больш нельга купіць або замовіць

Нядаўна прагледжаныя

На Беларусь малюся
26.00 Руб
Дубоўка Уладзімір 2025
Вянок. Вершы
22.50 Руб
Багдановіч Максім 2023
Барлёшы па назе
28.00 Руб
Рублеўскі Сяргей 2022
Англійскі сусед
22.50 Руб
Вешым Міхаіл 2019
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!