Беларускія народныя тканіны ў зборы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Каталог
Пра кнігу: Ткацтва - найбольш яскравая і старажытная старонка народнага мастацтва Беларусі. Стагоддзямі складваліся спосабы апрацоўкі льну і шэрсці, тэхніка ткання, тыпы адзення, а таксама звычаі і абрады, у якіх саматканым абрусам, ручнікам, кашулям, плеценым і тканым паясам адводзілася значнае месца.
Калекцыя, якая публікуецца, ахоплівае перыяд з 1890-х па 1970-я гады. Наяўныя творы дазваляюць прасачыць эвалюцыю гтага віду народнай творчасці, што адбывалася на працягу ўказанага часу ў выніку сацыяльна-палітычных і эканамічных змен у жыцці беларускай вёскі. Раннія помнікі паўтараюць традыцыйныя ўзоры ткацтва ХІХ стагоддзя. У іх ясна прасочваюцца рысы, цесна звязаныя з умовамі побыту дарвалюцыйнага сяла. У адзенні і ручніках гэтага часу - асаблівасці крою і прыёмы дэкору, якія склаліся за стагоддзі. У больш позніх творах адчувальны ўплыў новага часу. Перш за ўсё пераважаюць дэкаратыўныя тканіны, прызначаныя для аздаблення сучаснага інтр'ера, - посцілкі, дываны, ручнікі. У іх традыцыйныя прыёмы дэкарыравання і каларыстычных рашэнняў, адпаведных новаму прызначэнню народных тканін у побыце.
"Новая каморка звінела,
Там наша дзеўка сядзела,
Тонкія абрусы ткала,
Ткаўшы абрусы, плакала".
Змест:
Уступ
Адзенне
Ручнікі і абрусы
Дкаратыўныя тканіны
Заўвагі
Аўтар артыкулаў І. М. Паньшына.
Складальнік каталога Т. І. Сцёпіна.
Беларуская і руская мовы.
Стан захаванасці кнігі добры
-
Фармат выдання
170Х220 -
Колькасць старонак
256 -
Год выдання
1979 -
Пераплёт
Цвёрды пераплёт -
Выдавецтва
Беларусь -
Вага г.
675