Беларускі фальклор: легенды і паданні, казкі, прыказкі і прымаўкі. (Серыя Чытай і слухай)

Пра кнігу: Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы лепшых фальклорных матэрыялаў. Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны на тэрыторыі Беларусі ў ХІХ—ХХ стст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К. Сержпутоўскім, П.В. Шэйнам, Е.Р. Раманавым, К. Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў, іх інтарэсы і звычаі. Гэта бяздонны скарб і неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне.

Адрасавана школьнікам, а таксама будзе цікава ўсім, хто захапляецца беларускай вуснай народнай творчасцю, духоўным набыткам нацыі.

  • Фармат выдання
    145Х215
  • Колькасць старонак
    271
  • Год выдання
    2026
  • Пераплёт
    Цвёрды пераплёт
  • Выдавецтва
    Вышэйшая школа
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    370
/public/images/books/NDKeWyn5wFIGZ4r0uqpP.jpg
37.00 Руб
Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!