Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія. Выпуск 4
Пра кнігу: Чацвёрты выпуск навуковага перыядычнага выдання прысвечаны актуальным пытанням беларускага і сусветнага нарадазнаўства. У зборніку разглядаюцца пытанні гісторыі этнаграфічных і этналагічных даследаванняў у Беларусі ў ХХ і ХХІ стагоддзях; праблемы матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі і беларускай дыяспары; асаблівасці абрадавай культуры насельніцтва Беларусі і іншых краін, этнаканфесійныя працэсы і
культура этнічных супольнасцей на тэрыторыі Беларусі; асаблівасці этнакультурных працэсаў гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў краіны. Таксама размешчаны артыкулы ў рубрыцы, прысвечанай юбілеям навукоўцаў і юбілейным падзеям.
Разлічаны на этнографаў, этнолагаў, антраполагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў,
студэнтаў.
А. У. Гурко ; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
-
Фармат выдання
130х200 -
Колькасць старонак
301 -
Год выдання
2025 -
Пераплёт
Мяккі пераплёт -
Выдавецтва
Беларуская навука -
Мова выдання
Беларуская -
Вага г.
300