Апошняе каханне князя Міндоўга

Пра кнігу: Імя Кастуся Тарасава ў беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гістарычныя творы гэтых знакамітых пісьменнікаў цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашаў атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў даваў другое жыццё рэальным гістарычным асобам. Ён неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы. Тарасава лёгка ўявіць і ў баявым шыхце рыцараў на Аршанскім полі, і ў велікодным віленскім натоўпе часоў Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл.

Аповесць «Апошняе каханне князя Міндоўга», прысвечаная заснавальніку дзяржавы нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага, бачыцца найлепшым у беларускай гістарычнай літаратуры творам пра ўзаемадачыненні ўладара і ўлады. У прыгодніцкай аповесці «Здань Чорнага шляху» чытач апынаецца ў атмасферы неадступнага страху, у якім на пачатку ХVI стагоддзя жыў Ашмянскі павет. У фінале здань набывае аблічча бязлітаснай шляхцянкі Ядвігі Русіноўскай…

  • Аўтар
    Кастусь Тарасаў
  • Фармат выдання
    120Х165
  • Колькасць старонак
    192
  • Год выдання
    2026
  • Пераплёт
    Мяккі пераплёт
  • Выдавецтва
    Папуры
  • Мова выдання
    Беларуская
  • Вага г.
    200
/public/images/books/4kaH8bUg7M63zNdJqs0x.jpg
15.00 Руб

Іншыя кнігі аўтара

Нядаўна прагледжаныя

Падпісвайцеся на наш профіль у Instagram!